
Сёння пад старшынствам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка адбылося пасяджэнне грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (ГКЭР).
Члены рады разгледзелі праект Плана па ўзаемадзеянні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з грамадскасцю па прасоўванні і рэалізацыі экалагічных ініцыятыў на 2024–2025 гады, абмеркавалі актуальныя экалагічныя і іншыя праблемы.
“Ініцыятыва па распрацоўцы Плана па ўзаемадзеянні міністэрства з грамадскасцю ўзнікла па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі “Беларускі зялёны крыж”, – інфармаваў прысутных Міністр. – Дакумент будзе садзейнічаць большай галоснасці і адкрытасці нашай сумеснай прыродаахоўнай дзейнасці з грамадскімі і іншымі арганізацыямі, установамі адукацыі,” а таксама яе папулярызацыі з мэтай прыцягнення да яе яшчэ шырэйшага кола грамадскасці”.
Планам прадугледжаны мерапрыемствы па арганізацыйным узаемадзеянні Мінпрыроды з грамадскасцю, стварэнню ўмоў для прасоўвання і рэалізацыі экалагічных ініцыятыў, у тым ліку маладзёжных, інфармацыйнай рабоце.
Вырашана, што кожны год пад эгідай Мінпрыроды будзе праводзіцца форум грамадскасці, у рамках якога грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі будуць дзяліцца сваімі дасягненнямі, абмяркоўваць актуальныя экалагічныя пытанні.


Па выніках абмеркаванняў прынята рашэнне аб дапрацоўцы прадстаўленага на разгляд Плана, яго ўзгадненні з зацікаўленымі і зацвярджэнні.
Савет таксама праінфармаваны аб разглядзе на 46-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пытання захаванасці Белавежскай пушчы.
Падрабязна разгледжана пытанне падрыхтоўкі правядзення ў 2024 годзе “Дня без аўтамабіля”, да мерапрыемстваў якога актыўна падключана грамадскасць.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў паляпшэння якасці паветра ў гарадах і папулярызацыі экалагічна чыстых відаў транспарту Мінпрыроды 22 верасня б.г. праводзіць рэспубліканскую акцыю “Дзень без аўтамабіля”, якая ўключае шэраг экалагічных актыўнасцей ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, у тым ліку святочныя канцэрты і велапрабегі. У г. Мінску ў гэты дзень акцыя адбудзецца на тэрыторыі парка ім. Уга Чавеса.