
Сёння падчас рабочай паездкі ў Віцебскі рэгіён кіраўнік прыродаахоўнага ведамства Андрэй Худык правёў сустрэчу з калектывам Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і прадставіў новага старшыню.З 19 студзеня бягучага года на гэту пасаду назначаны Раман Колца.
Кальца Раман Фёдаравіч да прыходу ў сістэму Мінпрыроды займаў пасаду намесніка старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Звяртаючыся да супрацоўнікаў, Міністр падкрэсліў, што галоўным прыярытэтам у рабоце прыродаахоўнага ведамства было і застаецца выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. “Мы абавязаны працаваць так, каб спрыяльнае навакольнае асяроддзе ў Беларусі было захавана для будучых пакаленняў нашых грамадзян”, – рэзюмаваў ён.
У слове на дарогу новаму кіраўніку камітэта Андрэй Худык пажадаў плённай працы, а таксама абазначыў асноўныя мэты і задачы, якія стаяць перад сістэмай Мінпрыроды і патрабуюць асобнай увагі з боку кіруючых работнікаў.