Дзяржаўная палітыка ў галіне абыходжання з адходамі: мінімізацыя выкарыстання пластыкавага пакавання

5 красавіка бягучага года ў 11.00 у прэс-цэнтры рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” адбудзецца прэс-канферэнцыя па тэме “Дзяржаўная палітыка ў галіне абыходжання з адходамі: мінімізацыя выкарыстання пластыкавай упакоўкі”. 

Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ТКА) і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Беларусі на перыяд да 2035 года пастаўлена задача ўдасканалення сістэмы, павелічэння ўзроўню перапрацоўкі і выкарыстання адходаў. Мэтавыя паказчыкі і мерапрыемствы ў гэтай сферы вызначаны ў дзяржпраграме “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021-2025 гады.

Адмысловая ўвага надаецца мінімізацыі выкарыстання пластыкавага пакавання. Так, з 2020 года рэалізуецца план мерапрыемстваў, накіраваных на паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную.

Аб дзяржпалітыцы ў галіне абыходжання з адходамі, рабоце па мінімізацыі выкарыстання пластыкавай упакоўкі раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на дадзеным мерапрыемстве прадставіць Максім ТАРАСАЎ, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці – начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі.

У прэс-канферэнцыі таксама прымуць удзел прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, ДНУ “Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303. Акрэдытацыя СМІ абавязковая.

Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 311-33-70, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БелТА. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацверджання прэс-цэнтра.