
У гэтым годзе, у перыяд з 11 па 14 ліпеня адбудзецца XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (дадатковыя мерапрыемствы пройдуць 9, 10 і 15 ліпеня).
“Славянскі базар” – унікальны маштабны фестывальны форум, які стаў сапраўды культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз – “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.
Больш за тры дзесяткі гадоў – дастатковы тэрмін для таго, каб заявіць пра сябе, дабіцца прызнання, увасобіць мары і закахаць у сябе! З 1992 года “Славянскі базар у Віцебску” нікога не пакідае абыякавым, збірае адданых прыхільнікаў і гатовы прымаць у сваю фестывальную сям’ю новых артыстаў, партнёраў, сяброў. Кожны раз афішы мільгаюць знакамітымі імёнамі, зоркі злятаюцца ў Віцебск, а гасцінная сцэна аб’ядноўвае цэлыя народы!