Ганарова праводзілі на заслужаны адпачынак

Сёння калектыў Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды (далей – Цэнтр) праводзіў на заслужаны адпачынак спецыяліста 1-ай катэгорыі па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе аддзела ГЭЭ па Магілёўскай вобласці Махавікову Марыю Уладзіміраўну.
Марыя Уладзіміраўна адказна і добрасумленна адпрацавала ў Цэнтры 7 гадоў. За час працы яна зарэкамендавала сябе пісьменным і кампетэнтным кіраўніком, кваліфікаваным спецыялістам, які валодае высокім узроўнем ведаў і практычнай работы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Дырэктар Цэнтра Аляксандр Булак уручыў Марыі Уладзіміраўне Ганаровую грамату дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную і бездакорную работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выказаўшы словы падзякі за плённую працу.