Кіраўніцтвы Мінпрыроды Беларусі і Кітайскай геалагічнай службы правядуць перамовы. АНОНС МЕРАПРЫЕМСТВА

22 сакавіка бягучага года Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык правядзе онлайн сустрэчу з кіраўніцтвам Кітайскай геалагічнай службы. Мерапрыемства пройдзе на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды.
У ходзе сустрэчы запланавана абмеркаванне Кітайскага вопыту і тэхналогій пошуку, разведкі і здабычы вуглевадародаў, інвестыцыйнага клімату Беларусі, уключаючы падатковыя, фінансавыя, прававыя і іншыя аспекты карыстання нетрамі на тэрыторыі краіны, прэзентацыя інвестыцыйных праектаў адносна карысных выкапняў, у тым ліку па здабычы і вытворчасці. прадукцыі з базальту, а таксама разгляд шэрагу іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для беларускага і кітайскага бакоў.
Правядзенне гэтай онлайн сустрэчы дасць магчымасць намеціць канкрэтныя дзеянні для развіцця супрацоўніцтва і ў самай бліжэйшай перспектыве перайсці да іх непасрэднага выканання.
Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца прэс-падыход з удзелам Міністра, дзе кіраўніком ведамства будуць асветлены вынікі сустрэчы і дасягнутыя дамоўленасці.

Анлайн сустрэча пройдзе 22 сакавіка 2024 г. (з 10:00 да 12:00 па беларускім часе)

па адрасе г. Мінск, 1-ы зав. Мендзялеева, 50, корп. 4

Акрэдытацыя для СМІ даступная да 15:00 21 сакавіка 2024 г.

па тэлефонах: 8 (017) 200 58 97; 8 (044) 727 07 85

па электроннай пошце: press@minpriroda.gov.by