У ходзе перагавораў міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргея Масляка з міністрам навакольнага асяроддзя і турызму Манголіі б.Бат-Эрдэнэ таксама абмяркоўваліся пытанні навуковага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, Сяргей Масляк нагадаў, што раней у інтарэсах мангольскага боку ў рамках дамовы з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў была выкананая навукова-даследчая праца на тэму «Гумінавыя прэпараты на аснове торфу, вугалю для зялёнага ўладкавання пустынных тэрыторый, аховы навакольнага асяроддзя».
Мэта работы заключалася ў тэарэтычным і эксперыментальным абгрунтаванні складу гумінавых прэпаратаў як прыродных злучэнняў для зялёнага ўладкавання пустынных тэрыторый Манголіі.

Кіраўнік беларускага прыродаахоўнага ведамства перадаў мангольскаму калегу справаздачу, у якой утрымліваюцца тэарэтычныя вынікі працы, у тым ліку папярэдні асартымент драўняных раслін, устойлівых да дэфіцыту вільгаці, глебавага засалення і іншых неспрыяльных глебава-кліматычных умоў, набліжаных да ўмоў Манголіі.
Практычная частка дадзенай працы так і не была рэалізаваная. Сяргей Масляк прапанаваў працягнуць працу ў гэтым напрамку – распрацаваны асартымент соле – і засухаўстойлівых раслін варта выпрабаваць непасрэдна ў канкрэтных прыродна-кліматычных умовах рэгіёнаў Манголіі.