Міністр Андрэй Худык: “Укараненне экатэхналогій дазваляе папярэджваць экалагічныя выклікі”

Кіраўнік беларускага прыродаахоўнага ведамства Андрэй Худык прыняў удзел у круглым стале “Прагрэсіўныя экатэхналогіі як глабальны трэнд развіцця бізнесу і дзяржавы” падчас XIII Міжнароднага форуму “АТАМЭКСПА-2024”.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праінфармаваў аб праводзімай у краіне дзяржаўнай палітыцы ў галіне кіравання адходамі і рэцыклінгу, ачысткі сцёкавых вод, прадухілення выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, рэкуперацыі энергіі.

Кіраўнік Мінпрыроды асабліва адзначыў, што менавіта дзякуючы актыўнай падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку і ўвазе на самым высокім узроўні ўвазе пытанням аховы навакольнага асяроддзя стала магчымым эфектыўнае ўкараненне экатэхналогій пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых: ад органаў дзяржаўнага кіравання да суб’ектаў гаспадарання.

Андрэй Худык абазначыў найбольш важныя трэнды сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, якія садзейнічаюць пераходу да новай рэсурсаэфектыўнай мадэлі эканомікі – эканоміцы замкнёнага цыкла: укараненне энергаэфектыўных экатэхналогій і абсталявання, якія садзейнічаюць зніжэнню аб’ёму ўтварэння адходаў, павелічэнне ўзроўню іх перапрацоўкі, уключэнне ў паліўна-энергетычны баланс аднаўляльных. крыніц энергіі, актыўнае развіццё электратранспарту і электразараднай інфраструктуры.

На заканчэнне выступлення Міністр падкрэсліў: “Сучасныя навукова-абгрунтаваныя экатэхналогіі і інавацыйныя рашэнні даюць магчымасць эфектыўна выконваць эканамічныя, энергетычныя і сацыяльныя задачы пры адначасовым зніжэнні негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і забеспячэнні ўстойлівага развіцця”.

У бліц-апытанні Андрэй Худык акцэнтаваў увагу прысутных, што адной з задач, якая стаіць перад прыродаахоўным ведамствам, з’яўляецца ўключэнне ў вырашэнне экалагічных праблем як мага большай колькасці ўдзельнікаў, а таксама ўкараненне экадружалюбных паводзін у штодзённую практыку. Міністр чарговы раз на міжнароднай пляцоўцы заявіў, што экалогія павінна быць па-за палітыкай, а самыя сучасныя тэхналогіі, якія зніжаюць антрапагенную нагрузку на навакольнае асяроддзе, павінны быць даступныя ўсім дзяржавам свету незалежна ад іх узроўню палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця.