Міністр правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь

Сёння ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра Андрэя Худыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагімам Салімам Махамедам аль-Мушаррахам.

У ходзе перагавораў былі абмеркаваны вынікі праведзенай з 30 лістапада па 13 снежня 2023 г. у горадзе Дубаі, ААЭ, 28-й Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (САР28). Удзельнікі перагавораў згадзіліся, што вынікі САР28 павінны стаць асновай для развіцця супрацоўніцтва. у прыродаахоўнай і кліматычнай сферах.

Андрэй Худык высока ацаніў узровень арганізацыі і правядзення мерапрыемства дзяржавай – старшынёй САР28, а таксама адзначыў узровень яе ўдзельнікаў. Так, беларускую дэлегацыю ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, выступленне якога з такой важнай трыбуны прадэманстравала актыўную пазіцыю нашай краіны ў міжнародным кліматычным працэсе.

Смелыя значныя заявы, зробленыя беларускім лідэрам, былі сустрэты бурнымі авацыямі і выказваннямі адабрэння ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Сусветнага кліматычнага саміту.
Міністр таксама звярнуў увагу, што Беларусь няўхільна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, выкарыстоўваючы пры гэтым выключна ўласныя рэсурсы.

У цэлым бакі адзначылі высокі ўзровень узаемаадносін, які існуе паміж дзвюма краінамі па ўсіх напрамках. Асабліва было падкрэслена, што дзякуючы цёплым і даверным адносінам паміж кіраўнікамі дзяржаў, якія склаліся, стала магчымым паставіць перад урадамі абедзвюх краін амбіцыйныя планы і задачы па паглыбленню і пашырэнню супрацоўніцтва па ўсіх сферах.

Таксама субяседнікі дамовіліся абмяняцца прапановамі па актуальных напрамках супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні, падпісанага ў 2020 годзе. У прыватнасці, на думку Пасла перспектыўнымі тэмамі з’яўляюцца апустыньванне, лесаразвядзенне і лесааднаўленне.

На сустрэчы дыпламат праінфармаваў кіраўніка беларускага прыродаахоўнага ведамства аб назначэнні новага Міністра па пытаннях змянення клімату і навакольнага асяроддзя ААЭ. У мэтах паглыблення супрацоўніцтва беларускі бок у бліжэйшы час накіруе запрашэнне на адрас доктара Амны бінт Абдулы аль-Дахак аль-Шамсі наведаць Рэспубліку Беларусь.