
Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з яго тэрытарыяльнымі органамі на штогадовай аснове праводзіцца рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца суб’екты гаспадарання, якія эксплуатуюць 25 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў.
Справаздачу ўдзельніка конкурсу неабходна накіраваць у абласныя і Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў тэрмін з 1 студзеня да 15 лютага бягучага года.
У ходзе конкурсу будуць выбраны па 3 пераможцы ў дзвюх намінацыях:
- арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў;
- арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў.
Прызёры будуць узнагароджаны дыпломамі з выплатай грашовых заахвочванняў.
Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў, зацверджанай пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 29 жніўня 2019 г. № 27.