Супрацоўнікі Цэнтра прынялі ўдзел у ” Сахараўскія чытанні 2024 года: экалагічныя праблемы XXI-га стагоддзя»

Сёння супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды прынялі ўдзел у адкрыцці 24-ай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сахараўскія чытанні 2024 года: экалагічныя праблемы XXI-га стагоддзя».

Ад імя кіраўніка беларускага прыродаахоўнага ведамства Сяргея Масляка з прывітальным словам выступіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Анатольевіч Галанаў.

Падчас пленарнага пасяджэння былі заслуханы даклады прадстаўнікоў з Расійскай Федэрацыі, Турцыі, Узбекістана і Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі выказалі ўпэўненасць у паспяховым працягу канферэнцыі на секцыйных пасяджэннях.