У Ваўкавыскім раёне прайшло выязное пасяджэнне АКЭС пры тэрытарыяльным органе Мінпрыроды

Сёння ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзеншчыны на базе прадпрыемства ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” адбылося выязное пасяджэнне грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (АКЭС).

Пасяджэнне прайшло ў пашыраным складзе, сярод удзельнікаў – супрацоўнікі цэнтральнага апарата Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, РУП “БелНДЦ “Экалогія”, грамадскія эколагі камітэта, зацікаўленыя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці, прадстаўнікі часопіса “Родная Прырода” і іншых сродкаў масавай інфармацыі.
Перад пленарнай часткай мерапрыемства ўдзельнікі наведалі вытворчасць ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, дзе азнаёміліся з тэхналагічным працэсам на прадпрыемстве, а таксама паспяховым вопытам укаранення ў яго прынцыпаў экалагізацыі.
Падчас пасяджэння АКЭС разгледжаны шырокі спектр пытанняў, якія датычацца асноўных нацыянальных інтарэсаў у экалагічнай сферы ў рамках праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі краіны, вытворчага ўліку выкідаў парніковых газаў як інструмента ўстойлівага развіцця ў прамысловым сектары, новаўвядзенняў у заканадаўстве аб звароце з адходамі, падыходаў да іх энергетычнага выкарыстання і ўплыву адходаў на клімат, эканомікі замкнёнага цыклу як асновы для дасягнення ўстойлівага нізкавугляроднага развіцця Беларусі, задач і магчымых шляхоў пераходу да яе прынцыпаў пры абыходжанні з ТКА, вопыту работы па забеспячэнню рэсурсаэфектыўнасці вытворчасці і мер па скарачэнню выкідаў парніковых газаў, рэкамендацый для суб’ектаў гаспадарання па доступу да міжнародных вугляродных рынкаў для афсетных кліматычных праектаў, а таксама досведу і практыкі ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ГЭФ/ПРААН “Нарошчванне патэнцыялу для гандлю выкідамі парніковых газаў і ўмацаванне сістэмы маніторынгу, справаздачнасці і верыфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, нацыянальным партнёрам якога з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.