
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды Аляксандр Булак прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню аховы навакольнага асяроддзя, якое прайшло 5 чэрвеня ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі «Золак».
У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава дасягненняў прыродаахоўнай галіны. Аляксандр Булак прадставіў экспанаты Цэнтра, якія на тэматычных выставах заўсёды ўяўляюць цікавасць як для дарослых, так і для падрастаючага пакалення.
У гэты дзень міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргей Масляк павіншаваў кіраўнікоў і калектывы падпарадкаваных арганізацый з прафесійным святам і ўручыў граматы. Мерапрыемства завяршылася яркай канцэртнай праграмай!