Вандроўны музей “Цягнік Перамогі” наведалі супрацоўнікі аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Гомельскай вобласці

Перасовачны музей “Цягнік Перамогі” пабываў у 23 гарадах Беларусі.
Дзякуючы гісторыка-асветніцкаму і грамадска-патрыятычнаму праекту супрацоўнікі аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Гомельскай вобласці з членамі іх сем’яў змаглі паглыбіць веды гісторыі, адчуць іх эмацыйны напал.
Цягнік Перамогі – сімвал памяці і павагі да тых, хто змагаўся за свабоду і мір. Ён гуляе важную ролю ў захаванні гістарычнай памяці, навучаючы маладое пакаленне аб подзвігу продкаў.
Падарожнічаючы па краіне, цягнік аб’ядноўвае людзей, стварае атмасферу патрыятызму і гонару за Радзіму.
Унікальны перасоўны музей “Цягнік Перамогі” ўяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, прысвечаную подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праект уключае 10 тэматычных вагонаў, у якіх ажыццёўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізоду да іншага: перадваенныя гады – Вялікая Айчынная вайна – Перамога. Сучаснае пакаленне разам з героямі вайны “пройдзе” шлях ад Гомеля да Масквы, ад Сталінграда да Берліна. Эфект прысутнасці ствараюць сучасныя тэхналогіі. У вагонах ёсць відэапраектары, мультымедыйныя экраны і відэасцены. Экспазіцыя таксама ўключае трохмерныя панарамы і макеты ў натуральную велічыню. Асаблівыя эмоцыі выклікае тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, датчыкі прысутнасці, галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці, кіназдымка гістарычных рэканструкцый і г. д. Летась у цягніку з’явіўся вагон, які расказвае пра ваенныя трыбуналы над нацыстамі.