
Сёння ў беларускім прыродаахоўным ведамстве адбылася сустрэча Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргея Масляка з намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэнь Чэньчжаа.
Асноўнай тэмай перагавораў сталі далейшыя перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне геалогіі, магчымасць вывучэння вопыту Кітая па геолагаразведцы, у тым ліку геалагічнаму карціраванню, а таксама арганізацыі для беларускіх спецыялістаў навучальных курсаў (стажыровак) на аб’ектах правядзення геолагаразведачных работ.
У ходзе сустрэчы Сяргей Масляк выказаў упэўненасць, што бягучы візіт дэлегацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітая будзе садзейнічаць не толькі развіццю ўзаемадзеяння дзвюх краін у геалагічнай сферы, але і дасць магчымасць вызначыць новыя напрамкі сумеснай дзейнасці ў галіне рацыянальнага (устойлівага) прыродакарыстання.
20 верасня 2023 г. у ходзе візіту дэлегацыі беларускага прыродаахоўнага ведамства ў Кітай быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве ў галіне геалогіі паміж рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Кітайскай геалагічнай службай Міністэрства прыродных рэсурсаў. .
Цяпер на фінальнай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект Пагаднення аб дзейнасці Сумеснага Кітайска-Беларускага Цэнтра па супрацоўніцтву ў галіне геалагічных навук пры даследчым цэнтры па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук Кітая і ШАС паміж Сіаньскім цэнтрам Кітайскай геалагічнай службы Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі і рэспубліканскім. прадпрыемствам “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

«Сумесны Кітайска-Беларускі цэнтр па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук з’явіцца на тэрыторыі нашай краіны да канца бягучага года на базе Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі, – праінфармаваў Сяргей Масляк. – У рамках Цэнтра будзе адбывацца як абмен вопытам, так і развіццё новых інавацыйных тэхналогій, прымяненне новых навуковых падыходаў ».
Візіт дэлегацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітая ў нашай краіне працягнуўся наведваннем факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прадстаўнікі кітайскага боку і Мінпрыроды Беларусі сустрэліся з кіраўніцтвам факультэта і БДУ, а таксама пабывалі ў Музеі землязнаўства Белдзяржуніверсітэта.