Тыдзень нулявога траўматызму ў Цэнтры

У дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) з 11.03.2024г. па 15.03.2024г. праведзены Тыдзень нулявога траўматызму.
Галоўная мэта мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму – забеспячэнне бяспекі і здароўя працоўных на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях.
У ходзе працы:
У рамках тэматычных мерапрыемстваў сёння ў Цэнтры адбылася сустрэча галоўнага спецыяліста арганізацыі функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Руслана Віктаравіча Трасцянкі з супрацоўнікамі Цэнтра.
Руслан Віктаравіч расказаў прысутным аб дзеяннях, якія неабходна рабіць у выпадку сігналу грамадзянскай абароны ў мірны і ваенны час. Патлумачыў, што ўключае грамадзянскую абарону, якое месца ў ёй займае МНС. Нагадаў, як трэба паводзіць сябе, калі пачулі сігнал «Увага ўсім!».
Тыдзень нулявога траўматызм наладзіў работнікаў Цэнтра на далейшую бяспечную працу!