Ёсць пачуцці, якія не можа заглушыць час. Ёсць гукі, што пранізваюць цішыню дзесяцігоддзяў. Раз на 30 секунд сярод лесу ў Лагойскім раёне раздаецца звон. Гэта Хатынь гаворыць з намі. 22 сакавіка 1943 года тут спыніўся час. 149 жыццяў ператварыліся ў попел за адзін страшны поўдзень.