Інструктыўныя заняткі ў рамках Сусветнага дня аховы працы

Сёння ў Цэнтры прайшлі інструктыўныя заняткі, прымеркаваныя да Сусветнага дня аховы працы. Заняткі правялі Ягор Цапін, урач агульнай практыкі 6-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі г. Мінска, і Анатоль Норсееў, старшы інспектар аддзела ДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі разгледзелі алгарытмы аказання даўрачэбнай медыцынскай дапамогі: як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, з чаго пачынаць дапамогу пацярпеламу і якіх памылак важна пазбягаць. Таксама абмеркавалі ўплыў парушэнняў ПДР на ўзровень аварыйнасці і наступствы дарожна-транспартных здарэнняў.

Такія заняткі — гэта не проста тэорыя, а рэальныя навыкі, якія дапамагаюць захаваць жыццё і здароўе ў складаных сітуацыях.