Сёння Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў прыняў ганаровых гасцей - установу з рабочым візітам наведалі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Лысенка, намеснік міністра Аляксей Кірылавіч Стасюкевіч і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінпрыроды.
У ходзе візіту госці азнаёміліся з інфраструктурай цэнтра: навучальнымі аўдыторыямі, гасцініцай, кафэ і фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Асаблівую ўвагу надалі матэрыяльна – тэхнічнай базе і ключавых напрамках работы-Дзяржаўнай экалагічнай экспертызе і дадатковай адукацыі дарослых.
Цэнтральнай падзеяй дня стала сустрэча з працоўным калектывам, да якой па відэаканферэнцсувязі далучыліся супрацоўнікі рэгіянальных аддзелаў.
У фармаце адкрытага дыялогу з міністрам абмеркавалі:
- значнасць дзейнасці Цэнтра для ўсёй прыродаахоўнай галіны;
- перспектывы развіцця ўстановы;
- актуальныя для супрацоўнікаў пытанні.
На сходзе з кіруючым складам Цэнтра вызначаны ключавыя арыенціры для далейшай эфектыўнай работы.
Шчыра дзякуем кіраўніцтву Мінпрыроды за ўвагу да калектыву, давер, адкрытасць і падтрымку ініцыятыў, накіраваных на паспяховае развіццё Цэнтра!




