Сёння ў Цэнтры прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава». Перад калектывам выступілі спецыялісты 6-й гарадской клінічнай бальніцы: Нэлі Маісеенка, намеснік урача па ідэалагічнай рабоце, і Галіна Гаўрык, урач-валеолаг.
«Сям’я, павага да старэйшых, сямейныя святы, узаемадапамога і адказнасць за агульную будучыню – каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць пакаленні і складаюць аснову нашага грамадства».
Асаблівая ўвага ў межах сустрэчы ўдзелена пытанням здароўя. У Год беларускай жанчыны важна гаварыць пра беражлівае стаўленне да сябе, захаванне здароўя і прафілактыку захворванняў. Менавіта таму да ўдзелу ў АДІ была запрошана ўрач-валеолаг, якая патлумачыла важнасць рэгулярнага медыцынскага абследавання і ранняга выяўлення захворванняў малочнай залозы.
Клопат пра здароўе жанчыны – гэта не толькі ўклад у яе асабісты дабрабыт, але і клопат пра сям’ю і будучыя пакаленні. Берагчы сябе – значыць берагчы тых, хто нам дарагі»




