Вынікі выставы ENERGYEXPO-2026

30-я міжнародная спецыялізаваная выстава EnergyExpo-2026 завяршыла сваю працу. На працягу некалькіх дзён на калектыўным стэндзе Мінпрыроды госці знаёміліся з сучаснымі экалагічнымі рашэннямі і тэхналогіямі.

На стэндзе Мінпрыроды каманда Цэнтра падрыхтавала для гасцей віртуальную экскурсію на ветраэлектрычную ўстаноўку. З дапамогай VR-акуляраў наведвальнікі маглі літаральна «падняцца» на аб’ект ветраэнергетыкі, разгледзець яго і даведацца больш пра працу аднаўляльных крыніц энергіі ў інтэрактыўным фармаце. Для наведвальнікаў стэнда таксама была арганізавана экалагічная віктарына, якая дазволіла не толькі праверыць сябе, але і даведацца нешта новае пра навакольнае асяроддзе.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум EnergyExpo-2026 стаў яшчэ адной магчымасцю паказаць, што экалагічная асвета можа быць сучаснай, тэхналагічнай і сапраўды захапляльнай. Дзякуй усім, хто завітаў на стэнд Мінпрыроды, прымерыў VR-акуляры і далучыўся да экалагічнай віктарыны!