У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Збалансаваны рынак працы» на 2026-2030 гады Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяло на базе Цэнтра семінар па пытаннях аховы працы і пажарнай бяспекі.
Да ўдзелу ў семінары былі прыцягнуты намеснікі кіраўнікоў абласных камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, арганізацый, падпарадкаваных Мінпрыроды, якія курыруюць дадзены кірунак, а таксама спецыялісты, адказныя за пытанні аховы працы і пажарнай бяспекі.
У ходзе семінара асаблівую ўвагу надалі фарміраванню культуры бяспечнай працы і арганізацыі работы па ахове працы ў сістэме Мінпрыроды. Удзельнікі разгледзелі пытанні вытворчага траўматызму, а таксама патрабаванні заканадаўства ў сферы пажарнай бяспекі і асаблівасці іх рэалізацыі ў арганізацыях.
Такія сустрэчы дазваляюць не толькі актуалізаваць веды і патрабаванні заканадаўства, але і выбудаваць адзіны падыход да забеспячэння бяспечных умоў працы ў сістэме Мінпрыроды.




