Як маленькія дзеянні могуць прынесці вялікую карысць?

Клопат аб навакольным асяроддзі пачынаецца не толькі з вялікіх рашэнняў. Часам усё значна прасцей: выключыць святло, узяць з сабой шматразовую сумку або правільна падзяліць адходы. Менавіта з такіх невялікіх дзеянняў складваецца наша штодзённае стаўленне да прыроды.

Сёння сабраліся ў прыходзе Храма Святога Мікалая Японскага разам з навучэнцамі школы №165, каледжа бізнесу і права, валанцёрамі зялёнай нядзельнай школы, і пагаварылі пра такія простыя крокі, якія паступова ператвараюцца ў звычкі. Адной з іх з’яўляецца cартаванне пластыкавых вечкаў.

Разам разбіраліся, чаму іх не варта выкідваць разам з бутэлькамі, куды яны адпраўляюцца пасля збору і чаму нават самыя невялікія нашы дзеянні маюць значэнне.

А ў канцы сустрэчы запоўнілі падораны зялёнай нядзельнай школе кантэйнер пластыкавымі вечкамі. Цяпер у хлопцаў і дзяўчат ёсць не толькі веды, але і месца, куды можна прыносіць вечкі, якія пойдуць ў новае жыццё.