Едзем экалагічна – працуем энергічна!

Сёння ў межах Тыдня мабільнасці ў Цэнтры прайшоў велаконкурс «Едзем экалагічна – працуем энергічна!». Удзельнікам трэба было пераадолець паласу перашкод на веласіпедзе і адказаць на пытанні, звязаныя з правіламі дарожнага руху для веласіпедыстаў. Але галоўнае – гэта была не проста праверка ведаў і спрыту, а сапраўднае свята з азартам, падтрымкай і добрым настроем.

Удзельнікі імкнуліся як мага лепш прайсці дыстанцыю, а гледачы актыўна хварэлі і падтрымлівалі калег – было шумна, весела і па-сапраўднаму энергічна! Па выніках конкурсу вызначыліся пераможцы, якіх чакалі заслужаныя прызы. А ўсім удзельнікам – дзякуй за энергію, азарт і гатоўнасць правесці гэты дзень экалагічна!