Пасяджэнне экспертаў: на шляху да стварэння Цэнтра экалагічнай экспертызы ШАС

26 кастрычніка ў цэнтры адбылося пасяджэнне экспертаў профільных міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), прысвечанае разгляду і абмеркаванню праекта канцэпцыі стварэння Цэнтра экалагічнай экспертызы ШАС.

З прывітальным словам з беларускага боку выступіў намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Уладзімір Гамеза, які прадставіў праект канцэпцыі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі прыступілі да абмеркавання канцэпцыі, унеслі свае заўвагі і дапаўненні.

Праца над дакументам будзе працягнутая: бакі плануюць вярнуцца да яго дэталёвай прапрацоўкі на наступным пасяджэнні.