14 кастрычніка 2026 года ў Цэнтры адбылася рабочая нарада з удзелам першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксея Стасюкевіча і намесніка Міністра Аляксея Глаза.
У ходзе нарады заслуханы даклад дырэктара Цэнтра Таццяны Дубік аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы за дзевяць месяцаў 2026 года, разгледжана справаздача аб выкананні даручэнняў Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь М. В. Лысенкі, дадзеных па выніках рабочай сустрэчы з працоўным калектывам Цэнтра.
Па завяршэнні нарады вызначаны ключавыя арыенціры для далейшай эфектыўнай работы.




