Восень шчодра ўкрывае вуліцы залатым дываном з лісця. І пакуль прырода рыхтуецца да зімы, самы час паклапаціцца пра чысціню і ўтульнасць вакол. Сёння супрацоўнікі Цэнтра выйшлі на ўборку тэрыторыі 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Узброіўшыся граблямі і добрым настроем, яны дапамаглі сабраць апалае лісце і навесці парадак. Цяпер дарожкі бальнічнай тэрыторыі сталі чысцейшымі, а восеньскі пейзаж – утульнейшым і акуратнейшым.




