З надыходам сезона прастудных захворванняў асабліва важна памятаць пра прафілактыку і не грэбаваць простымі мерамі абароны. Але ёсць і іншыя пагрозы, пра якія варта ведаць кожнаму.
Менавіта гэтым пытанням была прысвечана сённяшняя сустрэча ў Цэнтры. Перад калектывам выступілі спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна Лізавета Дзянісеня і Уладзіслаў Саўко. Яны расказалі пра прафілактыку грыпу і ВРВІ, падкрэслілі асаблівую ролю вакцынацыі. Актуальнасць гэтай тэмы пацвярджае і сам калектыў Цэнтра, супрацоўнікі якога літаральна некалькі дзён таму прайшлі вакцынацыю ад грыпу.
Таксама спецыялісты закранулі тэму шаленства, нагадаўшы пра меры перасцярогі пры кантакце з жывёламі і пра важнасць своечасовага звароту па медыцынскую дапамогу пасля ўкусу.
Атрыманыя рэкамендацыі – яшчэ адна нагода больш уважліва ставіцца да свайго здароўя і не адкладваць прафілактыку на потым.




