Чаму менавіта 17 верасня стала Днём народнага адзінства? Як з’явілася гэтая дата і з якімі гістарычнымі падзеямі яна звязана?
Гэтыя і іншыя пытанні сталі тэмай сённяшняга Адзінага дня інфармавання ў Цэнтры. Перад калектывам выступіў старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Каун. Ён расказаў пра падзеі 1939 года, уз’яднанне беларускіх зямель і значэнне гэтай даты для сучаснай Рэспублікі Беларусь, а таксама адказаў на пытанні супрацоўнікаў Цэнтра.
«Многія дзяржаўныя святы ўвасабляюць мудрасць беларускага народа», – адзначыў Сяргей Каун.
Сустрэча стала магчымасцю шырэй паглядзець на Дзень народнага адзінства – праз падзеі, людзей і працэсы, якія паўплывалі на далейшае развіццё краіны. Гэта дапамагае не проста памятаць гістарычныя даты, але і разумець, чаму яны застаюцца значнымі сёння.




