Сустракаем Дзень ведаў

Напярэдадні Дня ведаў у Цэнтры зрабілі невялікі сюрпрыз для маці першакласнікаў – ім уручылі сертыфікаты ў забаўляльны цэнтр. Такі падарунак стаў прыемным дадаткам да важнай сямейнай падзеі і дапаможа зрабіць першыя школьныя дні яшчэ больш яркімі.

1 верасня дырэктар Цэнтра Таццяна Дубік прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ў гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе. Асабліва кранальным момантам стала ўручэнне першакласнікам падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігі «Беларусь – наша Радзіма».

Жадаем усім школьнікам лёгкага старту, цікавых адкрыццяў і поспехаў у новым навучальным годзе, а бацькам – радасці і гонару за сваіх дзяцей!