Жанчынам важна быць разам

Жанчынам важна быць разам — падтрымліваць адна адну і рабіць добрыя справы, змяняючы свет вакол да лепшага.

У Цэнтры адбылася сустрэча са старшынёй Партызанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Пятровай Святланай Іосіфаўнай, якая расказала пра мэты аб’яднання, яго задачы і сацыяльную місію. Асаблівая ўвага была ўдзелена дзейнасці БСЖ: рэалізацыі дабрачынных і сацыяльных праектаў, дапамозе сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, удзелу ў грамадска значных ініцыятывах і акцыях, накіраваных на ўмацаванне традыцыйных каштоўнасцей і згуртаванне грамадства.

Менавіта такія сустрэчы становяцца пачаткам важных і патрэбных спраў.