Узнагароды і прызнанне прафесійных заслуг

У Дзень аховы навакольнага асяроддзя ў Цэнтры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое аб’яднала супрацоўнікаў у цёплай і святочнай атмасферы. За высокі прафесіяналізм і адказнае стаўленне да працы дырэктар Цэнтра Таццяна Дубік уручыла ганаровыя граматы, граматы і падзякі.

Асабліва кранальным момантам сталі праводзіны на заслужаны адпачынак вядучага спецыяліста, эксперта з вялікім вопытам Віктара Сцяпанавіча Мурашкі. Ад усяго калектыву выказваем шчырую падзяку за шматгадовую добрасумленную працу, адданасць сваёй справе і высокі прафесіяналізм. Жадаем Віктару Сцяпанавічу моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і новых цікавых магчымасцей для ўвасаблення ўсіх задуманных планаў!

Дзякуй кожнаму супрацоўніку за ўклад у агульную справу захавання навакольнага асяроддзя і экалагічнай адукацыі! Разам мы робім важную працу для будучых пакаленняў!