Вынік, якім можна ганарыцца!

За тры дні, напоўненыя эмоцыямі, азартам, смехам, падтрымкай і сапраўдным камандным духам. І вынік, якім можна ганарыцца, – першае месца ў агульнакамандным заліку! Кожная перамога-гэта ўклад кожнага ўдзельніка нашай каманды.

🏆 1 месца-спартовае арыентаванне.
🏆 1 месца-спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму.
🥈 2 месца-афармленне лагера.
🥉 3 месца-кулінарны конкурс.

Але лічбы і дыпломы – толькі частка гісторыі. За гэтымі вынікамі стаяць людзі, якія выкладваліся на дыстанцыях, падтрымлівалі таварышаў, не здаваліся нават у самыя складаныя моманты. Тыя, хто ствараў утульнасць у лагеры, адказваў за побыт, рыхтаваў смачную ежу, каб у каманды былі сілы ісці наперад. Тыя, хто ўклаў душу, фантазію і талент у творчы конкурс. Кожны, хто дапамагаў, перажываў, падбадзёрваў і проста быў побач. Менавіта з такіх людзей складваецца сапраўдная каманда-дзе важны кожны, дзе перамога становіцца агульнай, а ўспаміны застаюцца на доўгія гады. Дзякуй усім за працу, энергію, узаемадапамогу і выдатны настрой! Мы даказалі, што разам мы здольныя на многае.

Гэтыя фатаграфіі-толькі малая частка тых эмоцый, якія мы перажылі за гэтыя тры дні. Няхай яны яшчэ доўга нагадваюць нам, што самыя яркія перамогі нараджаюцца там, дзе ёсць адзінства, давер і жаданне ісці да агульнай мэты. Наперадзе-новыя маршруты, новыя вяршыні і новыя перамогі!