У Цэнтры прайшла сустрэча з прадстаўніком Дзяржаўтаінспекцыі ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху.
Старшы інспектар аддзела ДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Анатоль Норсееў расказаў пра статыстыку парушэнняў правілаў дарожнага руху за першае паўгоддзе 2026 года, звярнуў увагу на пытанні бяспечнага выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці, падкрэсліў важнасць адказных паводзін кожнага ўдзельніка дарожнага руху і нагадаў пра наступствы невыканання ПДР.




