У Цэнтры завяршыўся конкурс на лепшае святочнае афармленне кабінета да Новага года і Каляд!
Супрацоўнікі даказалі, што крэатыў — гэта іх другая натура, а сцены кабінета могуць ператварыцца ў сапраўдныя казачныя дэкарацыі.
Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
- «У рытме Вогненнага Каня» — за самае арыгінальнае ўвасабленне навагодняй сімволікі. Супрацоўнікі былі “на кані”, а іскры крэатыву ляцелі ва ўсе бакі! Пераможца: кабінет 403 (упраўленне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы)
- «Кабінет навагодняга настрою» — за найлепшае афармленне працоўнага месца. Той выпадак, калі атмасфера свята адчуваецца ў кожным сантыметры. Пераможца: кабінет 215 (аддзел прававой і кадравай работы)
- «Навагодняя класіка: версія 2026» — за найлепшае пачастунак. Аказваецца, шлях да сэрца калег сапраўды ляжыць праз класічныя і смачныя шэдэўры! Пераможца: кабінет 107 (упраўленне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы)
- «Навагодні крэатыў у кожным кадры» — за самае драйвовае і крэатыўнае відэа. Сапраўдны «Оскар» за рэжысуру свята! Пераможца: аддзел дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Віцебскай вобласці
Дзякуй усім удзельнікам за святочную атмасферу, яркія ідэі і выдатны настрой!















