У межах візіту ў бібліятэку прыхода былі перададзены чатыры асобнікі пятага выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Выданні будуць выкарыстоўвацца ў адукацыйнай дзейнасці нядзельнай школы, у тым ліку на занятках «зялёных класаў», спрыяючы пашырэнню ведаў навучэнцаў пра рэдкія віды жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама фарміраванню экалагічнай культуры і адказнага стаўлення да прыроднай спадчыны.
Акрамя таго, супрацоўнікі Цэнтра прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні экалагічнай сцежкі «Каменная горка», размешчанай на тэрыторыі прыхода. Былі праведзены работы па ўборцы тэрыторыі і падтрыманні яе ў належным стане. Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і добразычлівай атмасферы і стала прыкладам эфектыўнага ўзаемадзеяння ў сферы экалагічнай асветы, аховы навакольнага асяроддзя і выхавання беражлівых адносін да прыроды.




