Дэлегацыя экспертаў з Рэспублікі Узбекістан сумесна з прадстаўнікамі Мінпрыроды і кіраўніцтвам Цэнтра наведала Беларускую АЭС.
Практычнае знаёмства з работай аднаго з найбуйнейшых энергетычных аб’ектаў краіны стала важнай часткай адукацыйнай праграмы, якая праходзіць у Цэнтры з 11 па 18 мая. Падчас візіту ўдзельнікі азнаёміліся з асаблівасцямі функцыянавання Беларускай АЭС, сучаснымі падыходамі да забеспячэння экалагічнай і прамысловай бяспекі, а таксама з сістэмай экалагічнага кантролю і маніторынгу.








