У рамках Адзінага дня інфармавання (АДІ) у Цэнтры адбылася сустрэча працоўнага калектыву з прадстаўнікамі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска: Бандаруком Раманам Сяргеевічам — намеснікам кіраўніка адміністрацыі, і Мілеўскай Аленай Віктараўнай — загадчыцай сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Дырэктар Цэнтра Дубік Таццяна Віктараўна павітала гасцей і выказала падзяку за ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.
У сваім выступленні Раман Бандарук азнаёміў калектыў з ключавымі аспектамі Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы іх важнасць для паспяховай будучыні нашай краіны.
Напрыканцы сустрэчы Раман Бандарук адказаў на пытанні супрацоўнікаў і працытаваў словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сказаныя падчас другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу:
«Тое, як мы будзем жыць заўтра, залежыць ад кожнага з нас і ад нашага адзінства. Будзем адзінымі, згуртаванымі — будзем моцнымі, а будзем моцнымі — краіна будзе мірнай і квітнеючай».




