Бяспека — найперш за ўсё!

Сёння ў Цэнтры адбылося важнае прафілактычнае мерапрыемства.

Супрацоўнікі азнаёміліся з алгарытмам дзеянняў у выпадку пажару і адпрацавалі навыкі бяспечнай эвакуацыі. А пасля практычных заняткаў адбыўся падрабязны інструктаж па пажарнай бяспецы з удзелам намесніка начальніка Партызанскага РАНС — Паўла Пяткевіча.