18 красавіка ў Беларусі прайшоў Рэспубліканскі суботнік, накіраваны на добраўпарадкаванне тэрыторый, развіццё экалагічнай культуры і выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.
17 красавіка прадстаўнікі Цэнтра наведалі адну са сталічных школ, дзе разам з педагогамі і вучнямі правялі работы па азеляненні тэрыторыі ўстановы. Падчас сустрэчы былі высаджаны маладыя дрэвы, што зрабіла прастору больш утульнай і гарманічнай. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружалюбнай атмасферы, а ўдзел дзяцей стаў важным укладам у фарміраванне экалагічнага мыслення маладога пакалення.
18 красавіка супрацоўнікі Цэнтра ў Мінску і ў рэгіёнах далучыліся да суботніка, арганізаванага на тэрыторыях устаноў: правялі прыборку тэрыторыі і сваіх працоўных месцаў. Такія простыя дзеянні робяць прастору вакол чысцейшай, утульнейшай і больш камфортнай для ўсіх. А вынік бачны адразу — у дагледжаных дварах, чыстых кабінетах і агульным добрым настроі.




