Чарнобыль: ад аднаўлення да ўстойлівага развіцця

У Цэнтры адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Чарнобыль: ад аднаўлення да ўстойлівага развіцця». Катастрофа, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, стала адной з самых трагічных старонак сучаснай гісторыі. Выбух на атамнай электрастанцыі прывёў да маштабнага выкіду радыеактыўных рэчываў, наступствы якога закранулі мільёны людзей і аказалі доўгатэрміновы ўплыў на навакольнае асяроддзе.

Перад калектывам выступіў Алег Ляўчук, кансультант упраўлення стратэгічнага развіцця, інфармацыі і навукова-тэхнічнай падтрымкі Дзяржатамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні ён асвятліў аднаўленне тэрыторый Беларусі, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Было адзначана, што за чатыры дзесяцігоддзі Беларусь крок за крокам аднавіла жыццё на пацярпелых тэрыторыях, прайшоўшы складаны шлях ад ліквідацыі наступстваў катастрофы, рэабілітацыі і адраджэння пацярпелых тэрыторый да іх пераходу да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Напрыканцы было падкрэслена, што развіццё сучаснай энергетыкі ажыццяўляецца з улікам строгіх патрабаванняў бяспекі, у тым ліку на Беларускай атамнай электрастанцыі, дзе прымяняюцца перадавыя тэхналогіі і забяспечваецца шматузроўневая сістэма абароны.

Памяць пра Чарнобыльскую катастрофу застаецца важным напамінам пра цану памылак і адказнасць чалавека перад прыродай. Захаванне гэтай памяці — аснова для фарміравання экалагічнай культуры і імкнення не дапусціць паўтарэння падобных трагедый у будучыні.