Ужо другі год супрацоўнікі Цэнтра беражліва даглядаюць за магілай байцоў Чырвонай арміі, размешчанай на тэрыторыі заказніка «Прылуцкі». Гэта не проста кропка на карце-гэта месца памяці, цішыні і падзякі, якую немагчыма выказаць словамі да канца.
Напярэдадні вялікага свята Перамогі мы прывялі ў парадак помнік і прылеглую тэрыторыю. Прыбралі леташнюю лістоту, ачысцілі дарожкі, навялі чысціню вакол — як знак павагі тым, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над нашымі галовамі.
Кожны такі візіт – гэта не проста праца. Гэта размова без слоў. Гэта магчымасць спыніцца, успомніць і адчуць сувязь з мінулым, якое нельга забываць. Памяць жывая, пакуль пра яе клапоцяцца.




