Калектыў Цэнтра прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” 15 лютага ўстаноўлены Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Вывад вайскоўцаў Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў (АКСВ) з Афганістана завяршыўся 35 гадоў таму – 15 лютага 1989 года.

У снежні 2023 года ў азнаменаванне 35-годдзя з дня вываду войскаў савецкай арміі з Дэмакратычнай рэспублікі Афганістан быў заснаваны юбілейны медаль “35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”, адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Медаль будуць уручаць грамадзянам рэспублікі (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане са снежня 1979-га па люты 1989 года.

За ўвесь перыяд вайны праз Аўганістан прайшлі 620 тыс. савецкіх вайскоўцаў. За ваенныя і іншыя заслугі больш за 200 тыс. чалавек са складу АКСВ былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 86 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх беларусы. У складзе абмежаванага кантынгенту ў Аўганістане ваявалі каля 30 тыс. беларусаў, пры гэтым 771 чалавек не вярнуўся з Афганістана, 12 з іх зніклі без вестак.

У Рэспубліцы Беларусь прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным. У цэнтры Мінска, у лукавіне ракі Свіслач, узведзены мемарыял на “Востраве слёз” у памяць аб загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Манументы і помнікі воінам-інтэрнацыяналістам устаноўлены ў многіх гарадах і пасёлках Беларусі.

Калектыў Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і ўшанаваў памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.

Сёння мы аддаём даніну памяці салдатам той вайны, усім тым, хто да канца застаўся верны сваёй клятве, хто цаной жыцця выканаў свой абавязак перад Радзімай. Гэта дата служыць для нас напамінам пра тое, як важна захоўваць і падтрымліваць мір і згоду!