Касмічнае віншаванне ў Цэнтры!

Сёння цудоўная палова калектыву павіншавала мужчын Цэнтра з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл — ярка, весела і ў касмічным стылі.

Гасцей чакала тэматычная фотазона, дзе кожны мог зрабіць памятныя здымкі, а таксама святочная латарэя — круцілі барабан, выпрабоўвалі ўдачу і атрымлівалі прыемныя бонусы.

У ўрачыстай частцы мерапрыемства супрацоўнікі прынялі ўдзел у шоу «Інтуіцыя» — было шмат смеху, нечаканых адкрыццяў і выдатнага настрою. Усе змаглі адпачыць, пагутарыць і проста добра правесці час.

З цёплымі словамі віншавання да мужчын звярнулася дырэктар Цэнтра Таццяна Дубік, пасля чаго кожнаму былі ўручаны падарункі — салодкія і не толькі.

Дзякуй усім, хто быў з намі ў гэты дзень. Атрымалася душэўна, весела і па-сапраўднаму касмічна!