У Цэнтры адбылася сустрэча з прадстаўніком БРСМ

У Цэнтры адбылася сустрэча маладых супрацоўнікаў з першым сакратаром Партызанскага РК ГА «БРСМ» г. Мінска — Дар’яй Каролька.

Падчас размовы абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці БРСМ: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, працаўладкаванне моладзі, валанцёрскі рух і рэалізацыю моладзевых ініцыятыў.

У завяршэнне намеснік дырэктара па агульных пытаннях Таццяна Жук падзякавала прадстаўніку БРСМ за сустрэчу, пасля чаго супрацоўнікі задалі пытанні, якія іх цікавілі, і паразмаўлялі ў фармаце адкрытага дыялогу. Калектыўна было прынята рашэнне аб стварэнні ў Цэнтры першаснай арганізацыі БРСМ.