У Цэнтры адбылося справаздачнае пасяджэнне па выніках працы за 2025 год

3 лютага 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне па падвядзенні вынікаў дзейнасці за 2025 год і вызначэнні прыярытэтных задач на 2026 год.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксей Стасюкевіч.

У сваім выступленні дырэктар Цэнтра Таццяна Дубік адзначыла выкананне ключавых паказчыкаў і станоўчую дынаміку развіцця асноўных напрамкаў дзейнасці за 2025 год. У дакладзе былі таксама вызначаны праблемныя пазіцыі, прапанаваны шляхі іх вырашэння, акрэслены прыярытэтныя напрамкі работы і асноўныя задачы на надыходзячы год. Напрыканцы выступлення Таццяна Дубік падкрэсліла, што Цэнтр валодае неабходнымі рэсурсамі для выканання ўсіх пастаўленых задач і паказчыкаў, і выказала падзяку кіраўніцтву і калектыву Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за ўсебаковую падтрымку і аператыўнае садзейнічанне.

У завяршэнне пасяджэння адбылося ўзнагароджанне работнікаў Цэнтра, чыя добрасумленная, адказная і прафесійная праца ўнесла значны ўклад у агульныя вынікі дзейнасці за мінулы год.

Асобым момантам стала ўручэнне намеснікам Міністра Аляксеем Стасюкевічам дыплома за першае месца ў аглядзе-конкурсе на найлепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод тэрытарыяльных арганізацый, падпарадкаваных Мінпрыроды, са спісачнай колькасцю работнікаў да 200 чалавек.