Напярэдадні Дня жанчын у Цэнтры панавала асаблівая, сапраўды вясновая атмасфера. Ужо на ўваходзе супрацоўніц сустракала яркая фотазона, дзе можна было зрабіць прыгожыя здымкі і пачаць свята з усмешкамі.
Працягам стаў святочны канцэрт. З цёплымі словамі да жанчын звярнулася дырэктар Цэнтра Таццяна Дубік. Прыемным сюрпрызам стала відэавіншаванне ад мужчын Цэнтра і музычны падарунак — выступленне калектыву гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе. Хлопцы выканалі некалькі песень і падарылі гледачам шмат яркіх эмоцый.
Свята атрымалася душэўным, радасным і светлым!




