У Цэнтры прайшоў Адзіны дзень інфармавання

У Цэнтры прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры».

Былі асветлены актуальныя пытанні забеспячэння комплекснага падыходу да павышэння дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернага развіцця тэрыторый, недапушчэння разрыву паміж горадам і вёскай, сталіцай і рэгіёнамі. Стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый — адна з найважнейшых стратэгічных мэт дзяржаўнай палітыкі.

Напрыканцы было падкрэслена, што толькі руплівая праца кожнага з нас фарміруе светлую будучыню краіны і росквіт асобна ўзятага рэгіёна. Дысцыпліна, адказнасць і самаадданасць — фундамент дабрабыту Беларусі, які аб’ядноўвае ўсіх нас.