У Цэнтры прайшоў Адзіны дзень інфармавання

У Цэнтры адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах».

Перад калектывам выступіў ваенны камісар Партызанскага раёна горада Мінска Дзмітрый Аляксандравіч Пешка. У сваім выступленні ён асвятліў актуальныя пытанні забеспячэння ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўкі.

Было адзначана, што ў краіне сфарміравана кампактная, мабільная і прафесійна падрыхтаваная армія, здольная гарантавана забяспечыць абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Асаблівая ўвага надавалася развіццю айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, стварэнню сучасных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама стратэгічнаму ўзаемадзеянню з саюзнікамі.

Асобны акцэнт быў зроблены на ролі патрыятызму і чалавечага патэнцыялу. Давер грамадства да Узброеных Сіл застаецца высокім, а служба ў арміі разглядаецца як важны этап фарміравання асобы і грамадзянскай адказнасці. Важнае значэнне надаецца развіццю тэрытарыяльнай абароны і ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі.

У завяршэнне было падкрэслена, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь працягваюць заставацца ключавым элементам стратэгічнага стрымлівання і надзейнай гарантыяй мірнага жыцця ў краіне.