Падышла да канца выстава «Мая Беларусь» — яркая і насычаная падзея, якая аб’яднала мноства цікавых пляцовак, сустрэч і мерапрыемстваў. Цэнтр прыняў у ёй актыўны ўдзел і стаў часткай гэтай маштабнай ініцыятывы.
На працягу работы выставы супрацоўнікі Цэнтра прадстаўлялі наведвальнікам экспазіцыю «Прыгожая краіна» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, знаёміліся з экспазіцыямі іншых беларускіх арганізацый, а таксама прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзілі ў межах выставачнай праграмы. Гэта была выдатная магчымасць абмяняцца вопытам, даведацца нешта новае і па-іншаму зірнуць на багацце і разнастайнасць нашай краіны.
Выстава падарыла нам шмат цёплых сустрэч, яркіх уражанняў і натхняльных момантаў. Мы рады падзяліцца з вамі лепшымі з іх і дзякуем арганізатарам і ўсім удзельнікам за атмасферу, ідэі і эмоцыі, якія застануцца з намі надоўга.




